Графiка Жывапiс Выставы Публiкацыi Кантакты
 

Сяржук Цімохаў нарадзіўся ў 1960г. у вёсцы Кротаў Гомельскай вобласці (Беларусь).

У 1979 г. скончыў Мінскую мастацкую вучэльню.

У 1984 г. скончыў Беларускую Акадэмію Мастацтва (кафедру манументальнага мастацтва).

З 1986 г. па 1998 г. жыў у горадзе Полацку.

З 1999 г. жыве і працуе ў Мінску.

Cябра Саюза мастакоў Беларусі з 1989 г.

Працуе ў жанры станкавага жывапісу і графікі, манументальнага мастацтва.

Творы мастака знаходзяцца ў Музеі сучаснага мастацтва Беларусі (г.Мінск), Мастацкім фондзе Саюза мастакоў Беларусі (г. Мінск), Мастацкім фондзе Міністэрства культуры Расіі (г. Масква), Музеі М. Шагала ( г.Віцебск), Полацкім мастацкім музеі (г. Полацк), Галерэі “Galeria stuki Katarzyny Napiorkowskaj”(г. Варшава), Галерэі “Walentowski Galerien” (г. Дрэздан), а таксама ў прыватных калекцыях на радзіме і за межамі.

Лаўрэат 2-га Міжнароднага Шагалаўскага пленэру 1997 г.

Гран-Пры 7-га міжнароднага біянале ілюстрацыі “Залатое пяро Белграда” 2003 г.

Акадэмік жывапісу Беларускай Акадэміі Выяўленчага Мастацтва з 2004 г.